ЭСТЛЯ́НДСКАЯ ПРАЦО́ЎНАЯ КАМУ́НА,
савецкая рэспубліка, якая існавала ў канцы 1918 — пач. 1919 на тэр. ўсх. раёнаў Эстоніі, занятых рас. Чырв. Арміяй. Сталіца — г. Нарва. Абвешчана 29.11.1918, 7.12.1918 СНК РСФСР прызнаў яе незалежнасць. Вышэйшы орган улады — Савет камуны (старшыня — Я.Я.Анвельт). У студз.—лют. 1919 тэр. Э.п.к. занята войскамі Эстоніі. Савет камуны працягваў дзейнасць на рас. тэр. ў г. Пскоў, пасля — у г. Луга, але запланаванае наступленне на Эстонію створанай 18.2.1919 Эстляндскай Чырв. Арміі было сарвана наступленнем рус. белагвардз. і эст. войск на Петраград. 5.6.1919 Савет камуны распушчаны, Э.п.к. юрыдычна спыніла існаванне.
т. 18, кн. 1, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)